Бо ў нашых навучальных установах сёння вучацца так, як і дзясяткі год таму. Сістэма ніяк не мяняецца, толькі падручнікі змяняюць. І, наколькі я ведаю, наадварот, за выкарыстанне штучнага інтэлекту ў ВНУ могуць быць праблемы.
Харысава: «Не ўяўляю, як Качанава зможа займацца развіццём штучнага інтэлекту»
Паліталагіня Аліна Харысава — пра новыя тэхналогіі і старую ўладу.
Напярэдадні эксперты на чале з Наталляй Качанавай абмяркоўвалі развіццё і рэгуляванне штучнага інтэлекту.
У рабоце экспертна-кансультатыўнага савета прымалі ўдзел члены Савета рэспублікі і савета старэйшын пры ім, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, дэпутаты і члены маладзёжнага савету.
— Узнікае пытанне, ці звязаныя гэтыя людзі хоць як з тэхналогіямі, ці разумеюць яны ўвогуле, што такое штучны інтэлект і як ён працуе. Відавочна, што не, — пракаментавала падзею Аліна Харысава на Еўрарадыё. — Але штучны інтэлект зараз на слыху, ім займацца вельмі прэстыжна, пад гэта можна браць грошы.
І гэта такі інструмент кантролю, якім добра валодаюць у Расіі.

Зразумела, што штучны інтэлект зараз ва ўсіх сферах жыцця, ён можа замяніць шмат якія працы. На мой погляд, ён павінен прысутнічаць у сістэме адукацыі. І калі б, напрыклад, я мела нейкія магчымасці, то з адукацыі і пачала б.
Не ўяўляю, як Качанава зможа займацца развіццём штучнага інтэлекту. Магчыма, яны разам з расіянамі будуць яго выкарыстоўваць для кантролю, напрыклад, збіраць дадзеныя ад людзей.
Чальцы экспертнага савету — такія ж самыя чыноўнікі. Не ведаю, ці ёсць сярод іх хоць адзін праграміст.
Харысава кажа, што кантраляваць распаўсюджанне штучнага інтэлекту ў краіне ўлады сапраўды змогуць, але гэта ніяк не звязана з яго развіццём.
— Кантраляваць, які штучны інтэлект прысутнічае на тэрыторыі Беларусі, магчыма. З боку чата-GPT і іншых заходніх кампаній забаронена выкарыстанне іх ботаў у Беларусі. Імі можна карыстацца толькі з VPN.
Так і ўлады могуць кантраляваць штучны інтэлект, нейкі забараняць на сваёй тэрыторыі, нейкаму, напрыклад, з Кітаю, з Расіі, наадварот, адкрываць шляхі для распаўсюджвання.
Але ўсё гэта не мае ніякага дачынення да развіцця тэхналогій. Гэта проста бюракратычная праца.
Да таго ж, як мы ведаем, праграмісты актыўна з’язджаюць з Беларусі апошнім часам разам са сваімі прадуктамі. Бо ўлады вырашылі, што айцішнікі ў нашай краіне занадта вольна сябе адчуваюць, і пачалі іх душыць.
У выніку людзі з’ехалі, а чыноўнікі засталіся, і ім трэба ўсё кантраляваць. Але гэта тэхналогія павінна развівацца, ужываючы ўсю інфармацыю, без абмежаванняў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное