Навумчык: «Для Беларусі гэта азначае толькі адно: замацаваньне на доўгія гады ў зоне ўплыву Масквы»

Публіцыст — пра тое, што нясе прэзыдэнцтва Трампа нашай краіне.

— Мінае год прэзыдэнцтва Трампа. Устойлівае адчуваньне дзежавю — гэтак, праз год пасьля абраньня Лукашэнкі, у Беларусі было зьнішчана практычна ўсё, чаго нацыянальная дэмакратыя дамаглася за першыя нады Незалежнасьці, а сама краіна ашаламіла сьвет камуністычнай сімволікай, — піша Сяргей Навумчык.

Сяргей Навумчык

Можа падацца, што вынік дзеяньняў Трампа — хаос. Нібыта апынуўся ў прасторы, дзе зьнікла сыстэма арыентацыі, на кожным месцы падсьцерагае пастка, а сябар паводзіць сябе, як вораг.

Але гэта не хаос. Гэта прадуманая сыстэма ўльтраправай, ультракансэрватыўнай рэвалюцыі, і пэрыяд хаосу — усяго толькі яе элемэнт, як у кожнай рэвалюцыі. Парадак будзе ўсталяваны, і парадак жорсткі.

Вынікам, калі казаць пра новае сусьветнае ўладкаваньне, зробіцца падзел на зоны ўплыву з поўным ігнараваньнем міжнароднага права (якое ўвогуле зьнікне з рэальнасьці) і з абсалютызацыяй права моцнага.

Права забраць сабе ўсё, што гэты моцны пажадае. Без усялякай неабходнасьці тлумачыць тое «патрэбамі нацыянальнай бясьпекі», «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці», ці нейкімі іншымі словамі.

Для Беларусі гэта азначае толькі адно: замацаваньне на доўгія гады ў зоне ўплыву Масквы з усталяваньнем «русского мира» ў якасьці дзяржаўнай ідэалёгіі і з пэрманэнтнай рызыкай у кожны момант зрабіцца суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(23)