«Наследие 2020-го – символ, имеющий важнейшее историческое значение»

Что происходит на конференции «Новая Беларусь» в Варшаве. Что там происходит и звучит – «Салідарнасць» рассказывает самое главное.

Зміцер Крук: «Сёння Беларусь — закладніца расійскай палітыкі»

— Мы страцілі магчымасць глядзець на Беларусь як самастойны сюжэт, дзе дабро супраць зла. Што я маю на ўвазе? У 2020 годзе мы ўспрымалі гэта як досыць простую гісторыю, дзе дыктатура супраць дэмакратыі, супраць свабоды. Што змянілася далей, гэта не зусім залежыць ад нас — мы сталі часткай больш шырокага сцэнара, звязанага з уплывам Расіі, — заявіў эканаміст Зміцер Крук на канферэнцыі (тут і далей цытуецца паводле Нашай Нівы).

Зміцер Крук, фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Спікер прыгадаў, што яму ў 2020-м спадабаліся словы аднаго беларускага філосафа: «Беларускі народ адмяніў геапалітычную дыскусію».

— Нам тады падавалася, што мы можам адасобіцца ад кантэксту, больш цяжкага кантэксту, і казаць, што гэта, насамрэч, проста аксамітная рэвалюцыя.

Эканаміст расказаў пра сваю размову ў кастрычніку 2020 года з Іванам Міклашам, былым міністрам фінансаў Славакіі:

— Я спрабаваў развіваць гэты тэзіс, што беларуская гісторыя — гэта гісторыя выключна ўнутраная, гэта патрэба і жаданне народу да свабоды. На што Іван Міклаш мне адказаў у эфіры [ютуба] больш дыпламатычна, што вы недаацэньваеце ролю, удзел і ўплыў Расіі.

Пасля эфіру спадар Міклаш мне больш шчыра сказаў: «Гэта пэўны інфантылізм. Вы хочаце, і я добра разумею, адасобіцца, вам так прасцей, і гэта для ўнутранай гісторыі прасцей не заўважаць тыя фактары, якія ёсць. Але хутчэй за ўсё, вы памыляецеся».

Сёння, на жаль, Крук вымушаны сказаць, што Міклаш меў рацыю: «Тое, што мы ўсе пабачылі пасля 2022 года — тое, што мы сталі толькі часткай больш шырокага сюжэта».

Калі мы раней казалі, што змяніць уладу ў Беларусі магчыма ўнутранымі высілкамі, сёння гэта далёка не факт. Мне самаму падаецца, што сцэнар дэмакратызацыі Беларусі як удар па Расіі — гэта класны сцэнар. Але, на жаль, найбольш рэалістычна выглядае сцэнар стратэгічнай паразы ці значнага аслаблення Расіі і пасля гэтага змены ў Беларусі.

Сёння Беларусь — закладніца расійскай палітыкі, мяркуе эканаміст. Стратэгічнай задачай ён бачыць выцягнуць Беларусь з сферы ўплыву Расіі.

Кажучы пра тое, што беларусы набылі пасля 2020-га, Зміцер Крук называе сталенне нацыі, і гэта важны здабытак:

Пры гэтым я адзін з тых, хто кажа, што трэба перастаць жыць у 2020-м і перайсці ў 2025-ты. Што я маю на ўвазе? Ні ў якім разе не тое, што трэба адмовіцца ад спадчыны 2020-га. Якраз-такі наадварот. Спадчына 2020-га — гэта найвялікшы сімвал, гэта вельмі важнае гістарычнае значэнне. І я якраз-такі казаў бы аб тым, што яго трэба капіталізаваць. Стварыць яго міф, сімвал. І гэты міф, сімвал, ён не меншы, чым 25 сакавіка 1918 года.

Тое, што было ў 2020 годзе — гэта адно з найвялікшых дасягненняў беларускага грамадства. (…) Але трэба рухацца далей і сыходзіць, магчыма, ад тых трошкі інфантыльных адчуванняў маладосці, якія былі ў 2020 годзе, і больш рэалістычна глядзець на сітуацыю, якая, на жаль, сёння горш выглядае».

Владимир Жигарь – о том, сколько беларуских предприятий изготавливают оружие для войны

Сегодня 150 государственных и частных беларуских предприятий работают на российский военпром. Это полностью сформированные кейсы, которые были переданы нашим партнерам (для введения санкций).

Огромное количество беларуских предприятий работает на войну. На нашей территории производятся артиллерийские снаряды, реактивные снаряды, патроны и еще много чего. Это все идет в Украину, где убивает украинцев и добровольцев, в том числе наших.

Представитель BELPOL

«Мы павінны адстойваць свае правы перш за ўсё»

Фота: прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Лідарка дэмсілаў адказала на пытанне аб тым, як могуць адбіцца на Беларусі маючыя адбыцца перамовы Пуціна з Трампам:

— Тое, што маюць адбыцца перамовы, не азначае, што яны прыйдуць да нейкага кансэнсусу. Але мы вельмі паважаем крокі прэзідэнта ЗША па гэтаму перамоўнаму працэсу.

Наша задача, каб у ім не забылі пра Беларусь. Бо калі будзе, напрыклад, падымацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, хацелася б, каб з Беларусі гэтыя санкцыі не знялі цягнічком.

Наша задача паказаць Беларусь як самастойную справу, а не як апендыкс да Расіі. Мы павінны адстойваць свае правы перш за ўсё.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што калі ў гэтых перамовах не абмінуць увагай Беларусь, з гэтага «трэба выціснуць як мага больш, хаця б у напрамку вызвалення палітвязняў».

— Вядома, што Лукашэнка захоча быць нейкім акторам у гэтых перамовах. І для таго, каб павысіць сваю палітычную вагу, ён можа пайсці на вызваленне палітвязняў ці на астаноўку рэпрэсій. Гэта тое, што мы патрабуем, — сказала яна.

Таксама лідарка пацвердзіла, што беларускія дэмсілы пастаянна каардынуюцца з амерыканскімі партнёрамі і даносяць да іх усе мэсэджы.

Коршунаў: «Зараз улады прыкладаюць намаганні, каб скрыць маштаб рэпрэсій»

— Ахоп асабістых рэпрэсій у Беларусі вырас на 16%, — падзяліўся вынікамі штогадовага народнага апытання Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў.

Ён адзначыў, што апытанне праводзілася сярод прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства.

— Рэпрэсіі працягваюцца, але зараз улады прыкладаюць намаганні, каб скрыць іх маштаб, — сказаў сацыёлаг. 

За два гады колькасць людзей, да якіх дайшлі тыя ці іншыя рэпрэсіі, павялічылася. Таксама на 9% вырас ахоп рэпрэсій супраць сваякоў.

Па выніках апытання, 59% беларусаў прызналіся, што менавіта ў 2020 годзе ўбачылі, што насамрэч уяўляе сабой улада Лукашэнкі.

90% рэспандэнтаў лічаць, што падзеі 2020 года цалкам альбо істотна змянілі іх жыццё. Столькі ж чалавек пацвердзілі, што калі б сітуацыя паўтарылася, яны б дзейнічалі таксама альбо больш актыўна.

Чалый: «Ни у кого больше не остается сомнений, что режим держится исключительно на насилии»

— В 2020 году произошла классическая буржуазно-демократическая революция во всех смыслах этого слова, — отметил Сергей Чалый, выступая на Конференции. — Потому что Лукашенко выстроил совершенно феодальную систему, как экономическую, так и политическую.  

Фото: пресс-службы Светланы Тихановской

И в результате буржуазно-демократической революции произошло рождение политической нации. Именно это случилось —превращение народа в политическую нацию.

Нацию от народа, помимо наличия языка, территории и прочего, отличает наличие общего нарратива, истории того, что с нами случилось.

К сожалению, я вижу, что, рефлексируя над тем, что это было, мы до сих пор имеем разные точки зрения. Я слышу очень много голосов о том, что мы не сделали работу над ошибками.

У меня совершенно противоположное мнение. Прежде всего нам нужно было ответить на вопрос, почему же эта победа состоялась.

Она не объясняется какими-то преходящими обстоятельствами в виде ковида, на который плохо отреагировал Лукашенко, что вызвало возмущение население.

Самое главное, что удалось сделать, почему именно эти выборы оказались проиграны Лукашенко, это то, что беларусы продемонстрировали возможность, как раньше говорили, выйти из гетто и образовать широкую коалицию.

В ней были очень разные люди, с очень разными взглядами, но они были объединены идеей победы над Лукашенко. И она произошла.

Она была украдена впоследствии. И после наступил период абсолютной реакции.

Но ни у кого больше не остается сомнений, что режим держится исключительно на насилии. Это насилие работает уже в автоматическом режиме, и оно не закончится никакими договорами.

Аналитик напомнил, что в 2020 году беларусам удалось сделать многое из того, во что не верило большинство людей.

— Я помню все эти разговоры о том, что и кандидатов не появится, и программ не будет, и подписи невозможно будет собрать, а потом их не зарегистрируют и ни за кого не проголосуют и т.д. Все это оказалось ерундой.

Было достигнуто максимум из того, что можно было сделать. В этом смысле кейс Беларуси первый, который закрыл всю длинную десятилетнюю волну бархатных революций.

Выяснилось, что они работают только тогда, когда у власти есть хоть немножко совести. Если власть готова стрелять в свой собственный народ, ни восстание, на даже вооруженные казахстанские события через несколько месяцев после наших, ничего не смогут сделать.  

Но мы все равно уже вписали себя в мировую историю. Это тот самый случай, когда фарш невозможно провернуть назад. Страну, которая пробудилась, невозможно опять вернуть в то состояние.

Все эти лозунги — давайте перевернем страницу, вернемся в 2019 год — не работают.

Поэтому я никогда не сравниваю 2020 год с предыдущими массовыми протестами, потому что разница была не количественная, не в том, что нас стало больше. Она качественная.

Это ситуация нашей победы, а не как это называлось раньше, моральной победы.

Наталья Дулина: «Освобождаться от страха»

Фото: пресс-службы Светланы Тихановской

— Свобода кончается там, где начинается страх, — отметила бывшая политзаключенная Наталья Дулина. — И то, что мы за эти пять лет сделали и продолжаем делать, и должны продолжать — это освобождаться от страха.

Потому что, когда противная сторона видит, что вы не боитесь, это вызывает растерянность. Как было у силовиков, когда они видели, что, несмотря ни на что, несмотря на угрозы, люди выходят, люди стоят, не молчат, они настойчивы и одновременно мирно выражают протест.

Это вызывало не только растерянность, но и страх с другой стороны.

Ксенія Луцкіна: «Нашы незалежныя медыя — гэта адзінае акно для беларусаў, якія сёння жывуць там»

— Я не шкадую ні аб чым, — сказала журналістка Ксенія Луцкіна, асуджаная да васьмі гадоў калоніі. Яна правяла ў знаволенні амаль 4 гады і моцна там захварэла.

— Гэта былі цудоўныя дні, калі мы выходзілі. Мы выходзілі ў такую любоў чалавечую, мы выходзілі з такім жаданнем сказаць і зрабіць нешта дзеля таго, каб перамены ў Беларусі адбыліся.

Гэта сапраўдны цуд.

Як мне падаецца, нашы незалежныя медыя —гэта адзін з галоўных здабыткаў за гэтыя пяць гадоў. Таму што у нас з’явіўся наш беларускі ютуб. І яго глядзяць, і яго глядзяць у Беларусі. Нашы незалежныя медыя — гэта адзінае акно для беларусаў, якія сёння жывуць там.

Фото: пресс-службы Светланы Тихановской

Натхняльныя словы Івонкі Сурвілы

— Не давайце нікому мяшаць нас з расейцамі. Памятайце словы Кастуся Каліноўскага і не забывайцеся слоў Уладзіміра Караткевіча, які казаў, што і адзін можа. А нас, тых, хто любіць Беларусь, не адзін і не адна, а многія тысячы. І таму зможам. Жыве Беларусь! — звярнулася з да беларусаў Старшыня Рады БНР.

Сильная речь Светланы Тихановской, с портретом Ирины Токарчук в руках

В Варшаве проходит четвертая конференция «Новая Беларусь». Форум открыла лидерка демсил Светлана Тихановская. В этот раз она выступала, держа в руках портрет политзаключенной Ирины Токарчук (осуждена за то, что собирала посылки для политических узников), мамы бывшей политзаключенной Ольги Токарчук.

— Салідарнасць і эмпатыя, адвага и дысцыпліна, самаарганізацыя і крэатыў, — апісала 2020 год лідарка дэмсілаў. — Пяць гадоў таму Беларусь змянілася раз і назаўжды.

Я не магу сказаць, што мы сталі іншымі, але ў нас прачнуліся якасці, якіх раней мы, мабыць, у сабе не заўважалі. Мы пабачылі, як нас шмат і якія мы крутыя.

Сёння мы адзначаем 5 год з пачатку нашай мірнай рэвалюцыі і гэтая рэвалюцыя яшчэ не скончаная. Пакуль мы разам, пакуль мы працягваем барацьбу, мы не праігралі.

Я не разумею людзей, якія прапануюць адмовіцца ад 2020 года, прапануюць перагарнуць старонку. Гэта той момант, той год, калі мы адчулі сябе нацыяй. І гэтая сіла і менавіта тыя эмоцыі рухаюць нас наперад.

Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы не адмовіліся ад сваіх каштоўнасцяй і зараз.

— Мы яшчэ не перамаглі, але мы яшчэ і не праігралі, — адзначыла Ціханоўская. — …Рэжым памыляецца, калі ён думае, што запалохае нас і вымусіць капітуляваць. Яны не дачакаюцца. Мы з вамі будзем працягваць, пакуль не даб’емся ўсіх мэтаў.

Прямая трансляция с конференции:

В конференции принимают участие 420 человек, включая 50 дипломатов и 70 журналистов из 16 стран.

читайте также
читайте также Марафон сквозь ночь